Прадукцыя
ТАА «Шклозавод Ведатранзіт» вырабляе шкляныя бутэлькі і слоікі розных формаў і ёмістасці для харчовай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці. Разам з асноўным асартыментам завод выконвае поўны цыкл распрацоўкі індывідуальнага фармату і дызайну тары паводле тэхнічнага задання заказчыка — да вытворчасці.
Арыгінальная, якасная і прывабная ўпакоўка — выпадак, калі форма не менш важная за змест. Гэта істотная частка паспяховых продажаў: пры іншых роўных умовах пакупнік выбірае прадукцыю, якая выгадна вылучаецца сярод аналагаў.
Кантроль якасці
Кантроль якасці гатовай прадукцыі пачынаецца на этапе заключэння дагавораў на пастаўку сыравіны і шклобою. Кожная партыя сыравіны правяраецца ў хімічнай лабараторыі прадпрыемства.
Адпаведнасць устаноўленым патрабаванням кантралюецца на кожным тэхналагічным пераходзе: правяраюцца падрыхтаваная шыхта і шклобой, шкламаса, а прадукцыя праходзіць праз сістэмы інспекцыйнага кантролю SGCC M Multi Inspektion і SGCC ∆ CAM Base Finish Inspektion. Такая сістэма дазваляе своечасова выяўляць і адбракоўваць шкляную тару з дэфектамі шкламасы і выпрацоўкі.
Далей прадукцыя праходзіць лабараторны кантроль, прыёма-здатачныя і перыядычныя выпрабаванні. Іх праводзіць кваліфікаваны персанал у лабараторыі тэхнічнага кантролю, аснашчанай высокадакладным выпрабавальным абсталяваннем AGR International, Inc. вытворчасці ЗША і УТС-3М вытворчасці Расіі. Правяраецца адпаведнасць зададзеным параметрам: геаметрычным паказчыкам, унутранаму гідрастатычнаму ціску і супраціўленню вертыкальнай нагрузцы, якасці ахоўна-ўмацавальнага пакрыцця, вуглу слізгання і ўстойлівасці да механічнага ўдару.
Пасля пацвярджэння адпаведнасці гатовай прадукцыі патрабаванням ТНПА шкляная тара паступае на ўпакоўку.
Адпаведнасць прадукцыі
Адпаведнасць прадукцыі пацвярджаецца дэклараваннем і сертыфікацыяй гатовай прадукцыі на адпаведнасць патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТС 005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі» і іншым заканадаўчым патрабаванням.
Гэта пацвярджае:
бяспеку прадукцыі для жыцця і здароўя людзей, а таксама для навакольнага асяроддзя;
адпаведнасць паказчыкаў якасці прадукцыі, заяўленых вытворцам;
абарону рынку Рэспублікі Беларусь ад няякаснай і небяспечнай імпартнай прадукцыі.
Магутнасць — да 500 000 бутэлек за суткі ў пераліку на ёмістасць 500 мл.
Сертыфікаты
ISO 22000:2018
ISO 22000:2018
Сертыфікат адпаведнасці
Дэкларацыя EAC
Сертыфікат адпаведнасці
ТУ РБ — Бутэлькі
ТУ РБ — Банкі
СТБ ISO 45001-2020
ISO-45001-2020
Нашы кліенты